Центр этичного отношения к природе
Ecoetika.by
15.10.2016
Як мядзведзіха развіталася з мядзведзянятамі
Як паведамляе moya-planeta.ru у аб'ектыў інспектара Цэнтральнасiбiрскага запаведніка трапіў неверагодна кранальны момант развітання мядзведзіхi са сваімі медзведзянятамі. Яна іх выгадавала, і маладым звярам прыйшоў час пачаць самастойнае жыццё.
Мядзведзіха вельмі разумна выбрала мейсца, каб выканаць свой мацярынскі абавязак. Яна прывяла дзвух сваіх малых на бераг Енісея і, развітаўшыся, пераплыла на другі бок ракі. Мядзведзіха як ведала, што ў гэтым узросце (каля палутара год) медзведзяняты яшчэ недастаткова ўпэўненыя ў сваіх сілах, каб адправіцца ўслед за ёй. Такім чынам, яны страцяць яе пах - назаўсёды.
Двое малых да апошняга часу стаялі каля беражка, назіраючы за тым, як два мамчыных касматых вуха знікаюць удалечыні. Яны да апошняга верылі, што мама вернецца. І на наступны дзень абодва медзведзяня таксама прыйшлі да месца развiтання. Але мама не вярнулася. Яна ведае, што цяпер яе дзецям трэба самім вучыцца выжываць у гэтым свеце і што яна зрабіла для іх усё, што магла.
У Цэнтральнасiбiрскiм запаведніку жыве каля 250 бурых мядзведзёў. Гэтыя звяры не вельмі пладавітыя. Звычайна мядзведзіца прыносіць нашчадства не больш за два разы ў жыцці. Калі мішкі вырастаюць да палутара-двух гадоў, мядзвядзёвая сям'я распадаецца.
Давайце распавядаем гэту гісторыю сваім сябрам і знаёмым! Хай пра яе пазнае як мага больш людзей. Магчыма, факты, выкладзеныя вышэй, кагосьці расчуляць і здзівяць. І людзі задумаюцца над тым, што яны былі несправядлівымi і жорсткімi да братоў нашых меншых. Бо жывёлы - гэта нашы суседзі па планеце, якія заслугоўваюць нашай павагі і захаплення.
Аўтар артыкулу: Ecoetika.by