top of page

20.12.2015

Беларускія ВНУ адмаўляюцца ад доследаў на жывёлах

 

16-18 снежня 2015 у Мінску адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Глабальная біяэтыка ў сацыяльным вымярэнні: адукацыя і асвета моладзі».

 

Арганізатарам дадзенага мерапрыемства выступіў МДЭІ ім. А.Д. Сахарава БДУ ў партнёрстве з Беларускай Асацыяцыяй клубаў ЮНЕСКА, а таксама Цэнтрам этычных адносін да прыроды Eсoetika.by.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У канферэнцыі прынялі ўдзел вядучыя навукоўцы, выкладчыкі і грамадскія дзеячы, якія прыбылі з розных куткоў Беларусі, каб прадставіць найцікавыя даклады аб розных аспектах біяэтыкі - навукі аб этычных адносiнах да ўсяго жывога.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Асобны дзень канферэнцыі, 17 снежня, быў прысвечаны замене эксперыментаў на жывёлах гуманнымі альтэрнатывамі ў адукацыі, які адбыўся па ініцыятыве Цэнтра Есoetika.by і падтрымцы Міжнароднай арганізацыі IAAPEA (Вялікабрытанія).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вопытам паспяховага прымянення Альтэрнатыў падзяліліся такія вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны, як Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Я. Купалы, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі і аграрны універсітэты, а таксама Палескі дзяржаўны універсітэт. Менавіта ў гэтых ВНУ адбылася рэвалюцыя ў сферы адукацыі - яны цалкам адмовіліся ад выкарыстання эксперыментаў на жывёлах пры навучанні студэнтаў.
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Асобна хацелася б адзначыць заслугі і самога МДЭІ ім. А.Д. Сахарава. Ужо шмат гадоў на кафедры экалагічнай медыцыны па ініцыятыве аднаго з яе выкладчыкаў, дацэнта І.П. Мяркулавай студэнтам таксама не прыходзіцца мучыць жывёл у працэсе вучобы, паколькі вывучэнне праграмы ў сценах інстытута ажыццяўляецца толькі з дапамогай гуманных метадаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Да нашай вялікай радасці, кафедра фізіялогіі чалавека і жывёл пры біялагiчным факультэце БДУ, таксама некалькі гадоў таму выключыла доследы на жывёлах з навучальнага працэсу.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Выкладчыкі і загадчыкі кафедраў вышэйназваных універсітэтаў запэўніваюць, што замена лабараторных жывёл кампутарнымі праграмамі і інш. сучаснымі навучалымі сродкамі не толькі захоўвае жыццё паддоследным жывёлам, але і забяспечвае карысць студэнтам, паколькі спрыяе больш эфектыўнаму спосабу засваення вучэбнай інфармацыі, што, у сваю чаргу, найлепшым чынам адбіваецца на іх паспяховасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Асаблівую цікавасць канферэнцыі прыўнеслі яе ганаровыя госці: прадстаўнікі Цэнтра абароны правоў жывёл «Віта» (Расія), а таксама арганізацый ИнтерНIЧ (Вялікабрытанія) і «Урачы супраць эксперыментаў на жывёлах» (Германія). Ірына Наважылава, прэзідэнт «Віты» і Дзмітрый Лепорский, прадстаўнік двух іншых арганізацый ва Украіне, падзяліліся прагрэсіўным вопытам ўкаранення гуманных альтэрнатыў ў такіх краінах постсавецкай прасторы, як Расія, Украіна, Казахстан, Узбекістан і Кыргызстан.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дзмітрый Лепорскi і яго калегі, Вадзім Данько і Максім Калонак, прадэманстравалі ўдзельнікам канферэнцыі найнавейшыя дасягненні ў галіне выкладання розных дысцыплін: нармальная і паталагічная фізіялогія, фармакалогія, заалогія, хірургія і інш.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Цяпер застаецца спадзявацца, што гэтую паспяховую эстафету па ўкараненні гуманных альтэрнатыў прымуць усе прыродазнаўчыя ВНУ Беларусі, якія, аднойчы адмовіўшыся ад жорсткіх і бессэнсоўных доследаў на жывёлах, змогуць прынесці карысць, як самім сабе, павялічваючы свой прэстыж і статус, так і жывёлам, не прычыняючы ім шкоды, ну і вядома, студэнтам, паважаючы іх права на гуманную адукацыю.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Асобную падзяку хацелася б выказаць падзвіжніку біяэтыкі ў Беларусі, прафесару МДЭІ ім. А.Д. Сахарава, вядучаму навуковаму супрацоўніку Таццяне Віктараўне Мiшаткiнай, якая з'явілася адным з галоўных ініцыятараў дадзенай канферэнцыі і самым актыўным яе арганізатарам.

 

 

Аутар артыкулу: Людмiла Лагiноўская

 

 

 

 

 

 

 

 

bottom of page