Центр этичного отношения к природе
Ecoetika.by
Часта задаваемыя пытаннi
Тут апублікаваныя адказы на найбольш папулярныя пытанні, якія тычацца дзейнасці нашай арганізацыі і нашых прынцыпаў.
1
Вы з'яўляецеся экалагічнай арганізацыяй цi зоаабарончай?
Наша сфера дзейнасці - не экалогія. Наша сфера дзейнасці - экалагічная этыка, прадметам якой з'яўляецца стаўленне чалавека да навакольнага свету і разуменне сваёй ролі ў гэтым свеце. Наша мэта: фарміраваць у людзей праўдзіва маральнае стаўленне да навакольнага свету і разуменне таго, што чалавек зьяўляецца не вянком прыроды, а ўсяго толькі яе складовай часткай, пры якім жывёлы, расліны і людзі разглядаюцца як раўнапраўныя суб'екты. Толькі праз фарміраванне такой свядомасці магчыма выбудаваць сапраўды гарманічныя ўзаемаадносіны з прыродай. Гэта свядомасць стымулюе кожнага з нас дзейнічаць, як у прафесійнай дзейнасці, так і ў штодзённым жыцці не ў адпаведнасцi з прынцыпам "выгадна-нявыгадна", а ў адпаведнасцi з прынцыпам "добра-дрэнна", "дабро-зло". Добра для прыроды - значыць добра і для чалавека, бо чалавек з'яўляецца часткай прыроды.
2
Навошта патрэбна этыка-экалагічнае асвета і адукацыя?
Асноўныя сферы нашай дзейнасці: асвета і адукацыя. Мы глыбока перакананыя, што менавіта экалагічная неадукаванасць і духоўная бяднота людзей з'яўляюцца асноўнай прычынай глабальных і лакальных экалагічных праблем, праяўленнем усіх відаў жорсткасці ў адносінах да ўсяго жывога. Атрымліваючы канкрэтныя веды па экалогіі, экалагічнай этыцы i бiяэтыцы, чалавек пачынае разумець глыбокую сувязь мiж усiмi жывымi iстотамi, а таксама тое, як уплывае стан навакольнага асяроддзя на іх жыццё, што есць добра i дрэнна для прыроды, як можна дапамагчы жывелам і як гарманізаваць свае статсункi з навакольным светам. Экалагічная этыка і біяэтыка вучаць чалавека крытычна мыслiць і фармiруюць глабальнае бачанне свету з сапраўды гуманістычнымі каштоўнасьцямі. А гэта ў сваю чаргу ўплывае на практычную дзейнасць чалавека, стэмулюе яго на праяўленне мiласэрнасцi i павагi ва ўласных учынках як да сваех блiзкiх i ўсяго жывога, так i да ўсей планеты цалкам.