top of page
EN

Як нам дапамагчы ?

 

 

Дарагія сябры!

 

Наш Цэнтр не атрымлівае фінансавання ад дзяржавы і замежных фондаў. Усе нашы акцыі мы праводзім за свой уласны кошт або за кошт тых прыватных ахвяраванняў, якія ўдаецца сабраць, доля якіх у 2015/2016 г. была зусім нязначнай.

 

Калі Вы хочаце не на словах, а на справе спрыяць таму, каб праца нашага Цэнтра была яшчэ больш інтэнсіўнай і паспяховай, падтрымайце нашу дзейнасць фінансава!

 

У ЗША і Еўропе грамадскія зоаабарончыя і экалагічныя арганізацыі цалкам утрымліваюцца за кошт прыватных узносаў.

 

Цэнтр этычных адносін да прыроды - адзіная ў Беларусі зарэгістраваная арганізацыя, якая працуе ў сферы абароны правоў жывёл, біяэтыкі і экалагічнай этыкі. І калі вы хочаце каб быў прагрэс па гэтым накірункам у нашай краіне, давайце разам развіваць дабрачыннасць у дадзенай галіне.

 

Нам патрабуецца фінансавая дапамога:


1) на бягучыя выдаткі (аплата юрыдычнага адрасу, абаненцкай скрыні, канцылярскіх прыладаў, транспартных выдаткаў, выдання нашай старонкі ў газеце "Сябры жывёл" і інш.)

 

2) для рэалізацыі праектаў па такім накірункам, як:

 

- правядзенне заняткаў у школах, дзіцячых садках;

- арганізацыя канферэнцый, семінараў, трэнінгаў;

- публікацыя літаратуры па тэме правоў жывёл, этычных адносін да прыроды;

- правядзенне конкурсаў, акцый, масавых мерапрыемстваў;

- распрацоўка гуманных альтэрнатыў эксперыментам на жывёлах у адукацыі;

- распаўсюджванне рэкламы, накіраванай на асвету насельніцтва;

- и шм. iнш.


Унесці ахвяраванне можна ў любым аддзяленні банка Рэспублікі Беларусь або з дапамогай сістэмы "інтэрнэт-банкінг" (адвольныя плацяжы). 
 

Нашы банкаўскія рэквізіты:

 

Установа Цэнтр этычных адносін да прыроды

рахунак BY22BLBB30150192487876001001

ААТ «Белiнвестбанк», БIК- BLBBBY2X

УНП 192487876

 

Прызначэнне плацяжу: ахвяраванне

 

 

Дзякуй за Вашу падтрымку!

 

bottom of page