Центр этичного отношения к природе
Ecoetika.by
Дарагі сябар!
Ты малады і здаровы, вясёлы і актыўны. Ты вучышся ў школе, наведваеш гурткі, сустракаешся з аднагодкамі, займаешся спортам. Табе здаецца, што ты шчаслівы і ўсё ў свеце добра. Але азірніся вакол сябе і адкажы на пытанне: цi ў дасканалым свеце ты жывеш?
Першае, што ўбачыш ты, выйшаўшы з пад'езду, - гэта кантэйнеры для паасобнага збору смецця. Карыстаешся ты імі? Калі не - трэба пачынаць. І растлумач сваім бацькам, сябрам і знаёмым, якая гэта добрая справа!
Другое, што ты ўбачыш, - гэта бяздомнае кацяня цi шчаня, якое сядзiць каля кантэйнера з вачыма, поўнымі малення: «Людзі, не праходзьце міма, мяне выкінулі вашыя супляменнікі!» Пакармі яго - і ён будзе табе ўдзячны. Але перш, чым узяць дадому жывёлу, падумай: ці зможаш ты даглядаць за ім, ці хопіць у цябе часу, цярпення і любові? І ці прымуць твае бацькі новага члена сям'і? Ці не ляжа клопат пра гадаванца на іх плечы?
У двары свайго дома ты ўбачыш пні, якiя тырчаць з-пад снегу. А гэта ж былі бярозы, клёны, рабіны. Проста яны каго-сьцi раздражнялі: засланялі святло, шумелі лістотай ці перашкаджалі прыпаркавацца машыне. А якую яны прыносілі для здароўя карысць і як яны радавалі вока, ніхто не падумаў. І гэта толькі каля твайго пад'езду. А бо так у кожным двары, на кожнай вуліцы.
Людзі лічаць, што яны - багі, што прырода створана для іх карысцi і з ёй можна абыходзiцца так, як чалавеку выгадна. Але ж яна жывая! І ад нас залежыць, якім навакольны свет сустрэне будучае пакаленне.