Центр этичного отношения к природе
Ecoetika.by
19.12.2016
Научная общественность взволнована:
заказник "Налибокский" хотят превратить в охотничье угодье
На прошлой неделе в сети "Фейсбук" появилась информация со ссылкой на статью в Белорусской лесной газете, автором которой выступил М. Толочко. Данная статья под названием "Васiль Гуркоў: паляўнiчыя - гэта авангард беларускiх эколагаў" вызвала в обществе недоумение. Как особоохраняемой природной территорией может руководить охотник, на счету которого не один десяток убитых зверей? С ситуацией разбиралась ECOETIKA.BY. Мы сразу же решили обратиться к белорусским учёным за разъяснением информации. И с этой целью связались с сотрудниками Научно-практического центра НАН Беларуси по биоресурсам. В ответ на наше обращение по электронной почте мы получили несколько отзывов на данную статью, авторами которых являются авторитетные учёные, чьи имена знают не только в Беларуси, но и за ее пределами. Приводим их ниже.
"Вызывает недоумение желание директора ООПТ решать проблемы численности животных с помощью ружья"
"Василий Владимирович Гурков - известный практик-охотовед в Беларуси. Многие подходы, применяемые на территории руководимого им Республиканского ландшафтного заказника «Налибокский», являются достаточно новаторскими и заслуживают внедрения в практику других ООПТ (особо охраняемые природные территории). Сам заказник «Налибокский» - пример создания природоохранной территории с большим потенциалом в сфере развития экологического туризма.
При оценке рассмотренных в публикации подходов не стоит забывать о том, какой природоохранный статус имеет в настоящее время та территория, руководство которой возложено на Василия Владимировича. В первую очередь это Республиканский ландшафтный заказник. Согласно действующему законодательству хозяйственная деятельность на территории заказников отличается от таковой на территории охотхозяйств. Поэтому вызывает неодумение желание директора ООПТ решать проблемы численности животных с помощью ружья. ООПТ создаются в первую очередь для сохранения естественной структуры популяций животных в т.ч. и хищников. Неуместно сравнивать темпы прироста животных на территории заказника с таковыми в охотхозяйствах, где ориентация идет в первую очередь на рентабельность и получение прибыли от ведения хозяйственной деятельности. Для заказника приоритетным является экологическое просвещение населения по средствам демонстрации относительно естественной природной среды и животных, которые в ней обитают, а также охрана редких и находящихся под угрозой исчезновения видов. Создание крупных стад животных (в т.ч. и копытных) на таких территориях не допустимо.
В отношении хищников на территории РЛЗ «Налибокский» В.В. Гурков пытается применить те же подходы, что существуют для охотугодий в целом. Что, с моей точки зрения, является не корректным. Популяция этих животных в границах заказника должна охраняться, а на прилегающих территориях, не имеющих этого статуса, охотпользователь волен проводить регулирование численности на свое усмотрение, руководствуясь Правилами охоты. Безусловно это достаточно формальный подход, однако лишь при выполнении этого условия имеет смысл существование любой природоохранной территории, в противном случае она превращается в рядовое охотничье хозяйство.
Хотелось бы обратить внимание на название статьи: оно звучит некорректно, к тому же демонстрируются фотографии убитых животных".
Григорий Янута,
заведующий лабораторией териологии НПЦ НАН Беларуси по биоресурсам,
кандидат биологических наук, доцент
"Лічу гэтую сітуацыю, перакуленую з ног на галаву,
ненармальнай, а саму назву і кантэкст артыкула М.Талочкі -
сур'ёзным выклікам усёй справе аховы прыроды ў Беларусі"
"Пачытаўшы гэтую публікацыю ў лясной газеце і ведаючы В. Гуркова як дырэктара прыродаахоўнай установы Заказніка "Налібоцкi" і ўбачыўшы першы жа яго фотаздымак з карабінам у руцэ ў артыкуле, дзе ён бахваліцца, што ён забіў больш сотні ваўкоў і ратуе за забойства драпежнікаў у прыродным рэзерваце Налібоцкай пушчы, узнікае маркотнае ўяўленне, што кіруе гэтай установай не прыродаахоўнік, а зацяты паляўнічы, апантаны забойствам жывёл.
Ён кажа, што чалавек павінен гаспадарыць у лесе, а не ваўкі і іншыя драпежнікі, але ён забываецца на тое, што ён кіруе не паляўнічай гаспадаркай, а прыродаахоўнай установай і ахоўвае ўнікальны прыродны комплекс, дзе прыродны развой павінен ісці сам сабой і дзе менавіта драпежнікі - кіраўнічая каста.
В. Гуркоў спасылаецца на большую прадукцыйнасць папуляцый аленяў у шэрагу паляўнічых гаспадарак, але забываецца на тое, што для прыродаахоўнай установы гэта не паказчык, бо тут алень - не дзеля палявання.
Ён піша, што яны кожны год спрабуюць здабыць дазвол на забойства ваўка, але забываецца на тое, што ўзгодна прынятым у дзяржаве (Мінпрыроды) дакументаў, як раз такі ўсталявана зусім іншае, процілеглае. У плане кіравання заказнікам "Налібоцкі" зацверджана, што воўк у дадзеным рэгіёне - уразлівы гатунак і трэба ажыццяўляць ягоную ахову ў заказніке. План кіравання папуляцыяй ваўка, прынятый Мінпрыродай, забараняе здабычу ваўкоў на ахоўваемых тэрыторыях плошчай балей 400км2. В.Гуркоў ведае, што трэба рабіць у дачыненні ваўка ў заказніку "Налібоцкі", але намагаецца зусім супрацьлеглага і зацята хоча забіваць ваўка ў заказніку, грэбуючы сваімі дырэктарскімі абавязкамі, усталяванымі прыгаданымі Планамі кіравання.
В. Гуркоў піша, што яны ў цяжкі час падкармліваюць жывёл. Я памятаю час снежнага цыклона Хаўер, як у снежны месяц пасля яго больш 90% казуль загінула (а гэта ня менш 4000 казуль), а адміністрацыя заказніка нічога не зрабіла, каб падтрымаць і падкарміць жывёл наяўным сіласам, які так і застаўся не скарыстаным суседнім калгасам у цэнтральным урочышчы Козлкі. Ужо праз палову года на пасяджэннях Мінпрыроды і ў зваротах на здабычу ваўка В.Гуркоў вінаваціў у масавай загубе казуль ваўкоў, а не сябе.
Часам пры асушальных канавах гінуць зубры. В. Гуркоў вінаваціць, што іх забіваюць ваўкі, тады як яму відавочна, што зубры храснуць у тарфу гэтых каналаў. Але зручней, безумоўна, вінаваціць ваўкоў. Памятую, як цягнулі чатырох зуброў, гінуўшых у затарфанай канаве ў Налібоцкай пушчы, цяжка выпрасіў дапамогу ў В. Гуркова. Ня трэба вінаваціць ваўкоў, а трэба ачышчаць ад тарфу зубровыя пераходы праз каналы.
Добра прыгадваецца мне і аб заказніцкім клапоце пра глушцоў, аб якім ён піша. Вясной 2016 года гэты клопат выліўся ў набітыя новыя дарогі праз цэнтр глушцовых такоў у асабліва ахоўваемых тэрыторыях, а такcама ў дзясятках і дзясятках растаўленых цяжэзных жэрдзева-сетчатых пастак без сігнальных сістэм, што без сумневу ломяць глушцам і лапы і крыдлы і г.д., аб чым ужо пісалася тут.
На мейсцы Міністраў я б не прымаў бы у супрацоўнікі прыродаахоўных устаноў, тым балей у кіраўнікі, паляўнічых. Тады як у заказніке "Налібоцкі" асноўныя супрацоўнікі - гэта паляўнічыя з пажыццёвым стажам.
Лічу гэтую сітуацыю, перакуленую з ног на галаву, ненармальнай, а саму назву і кантэкст артыкула М.Талочкі - сур'ёзным выклікам усёй справе аховы прыроды ў Беларусі".
Вадзім Сідаровіч,
галоўны навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах,
доктар біялагічных навук, прафесар
(30 гадоў стажу даследавання драпежнікаў, у тым ліку ваўка)
Уважаемые читатели, если вас затронула данная тема, направляйте пожалуйста ваши комментарии в редакцию Белорусской лесной газеты. Внизу статьи - форма для отправки комментариев.
Каждый из вас может также обратиться со своими жалобами, замечаниями и предложениями в Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь. Отправить обращение можно как заказным письмом, так и в электронном виде. Образец письма см. здесь.
Автор статьи: Людмила Логиновская