Центр этичного отношения к природе
Ecoetika.by
27.07.2015
IV форум грамадскіх экалагічных арганізацый адбыўся ў Мінску
У Мінску 24-25 ліпеня прайшоў чацвёрты форум грамадскіх экалагічных арганізацый. Дадзенае мерапрыемства праводзіцца раз у два гады і з'яўляецца інтэграцыйнай пляцоўкай для абмену ідэямі, вопыту, умацавання і наладжвання сувязяў, выпрацоўкі агульных пазіцый і стратэгій дзейнасці ў сферы экалагічнай палітыкі, у пытаннях экалагічнага заканадаўства, прыродаахоўнай дзейнасці.
На форуме прысутнічалі прадстаўнікі арганізацый рознага ўзроўню: пачынаючы ад міжнародных буйных арганізацый, заканчваючы мясцовымі экалагічнымі ініцыятывамі. На мерапрыемстве можна было сустрэць таксама прадстаўнікоў розных навучальных устаноў, мясцовых экалагічных арганізацый, СМІ, незалежных удзельнікаў.
Галоўным мэйнстрымам экафорума з'явілася абмеркаванне пытанняў экалагічнай палітыкі. На форуме былі прадстаўлены такія тэмы, як: "Нацыянальная экалагічная палітыка Рэспублікі Беларусь: выклікі і прыярытэты», «Агляд міжнародных праектаў, накіраваных на захаванне навакольнага асяроддзя і развіццё прыродаахоўнай палітыкі ў Беларусі 2014-2016», магчымасці супрацоўніцтва НДА і рэлігійных арганізацый Беларусі, ўстойлівае кіраванне лясамі і ляснымі экасістэмамі, «Патэнцыйныя шляхi развіцця асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Беларусі», «Удзел грамадскасці ў вырашэнні праблем абыходжання з ртуццю і іншымі актуальнымі забруджвальнікамі» і інш.
Па заканчэнні Форуму была прынята рэзалюцыя.
Фотаздымкі ўзяты з сайту суарганізатару Форуму: http://greenbelarus.info/ Аўтар артыкулу: Максім Рылькоў