top of page

Бібліятэка

Тут Вы можаце азнаёміцца з літаратурай па экалагічнай этыцы і біяэтыцы і спампаваць яе.

Жывёлы не адзежа
Жывёлы - не адзежа

 

Эколага-культурная асветніцкая ўстанова "Цэнтр этычных адносін да прыроды"

 

Рэдактар-складальнік: Л.М. Лагіноўская

 

У кнізе выкладзена сутнасць праблемы выкарыстання жывёл для атрымання адзення: ад яе гістарычных вытокаў да сучаснага заканадаўчага рэгулявання і этычных поглядаў. Прадстаўлены сучасныя падыходы да дызайну этычнай і сяброўскай ў адносінах да прыроды адзежы. Дадзеная кніга таксама ўключае творчыя працы ў выглядзе малюнкаў і літаратурных фрагментаў, дасланых на міжнародны конкурс «Жывёлы - не адзежа», які быў арганізаваны "Цэнтрам этычных адносін да прыроды" сумесна з рэдакцыяй часопіса "Свет жывёл" у г. Мінску ў 2015 годзе. Кніга раскрывае рэаліі "жорсткай" моды і дае магчымасць чытачу зрабіць свой выбар на карысць гуманнасці.

Гуманная адукацыя і навука: біяэтыка на ахове правоў жывёл

 

Адказны рэдактар: Л.М. Лагiноўская. Рэдактар-складальнік: Т.В. Мiшаткiна. Рэдактар-перакладчык: Т.В. Глiнкiна

 

Зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі "Глабальная біяэтыка ў сацыяльным вымярэнні: адукацыя і асвета моладзі".

 

Уключае артыкулы і тэзісы, прысвечаныя, па-першае, тэарэтычным і прававых аспектам правоў жывёл; па-другое, - альтэрнатыўным метадам і інавацыйным методыкам у біямедыцынскіх даследаваннях і навучальным працэсе.

 

Прызначаны выкладчыкам прыродазнаўчых дысцыплін, аспірантам і студэнтам медыцынскіх, біялагічных і ветэрынарных спецыяльнасцяў, навукоўцам і супрацоўнікам устаноў, чыя дзейнасць звязана з эксперыментамі на жывёлах, членам зоаабарончага руху.

Газета "Сябры жывёл", № 1, 2017

 

Галоўны рэдактар: М.А. Пушкевіч. Рэдактары: Н.М. Зубава, А.Ц. Цітова

 

Газета выходзіць некалькі разоў у год

 

Змест нумара:

 

  • У Брэсце пабудавалі прытулак для ўтрымання бяздомных жывёл

  • Найстарэйшы перасоўны цырк ЗША зачыніцца. Зоаабаронцы змагаліся за гэта 36 гадоў

  • У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі "Жывёлы - не адзежа"

  • Як дапамагчы птушкам зімой

  • шм. інш.

 

Газета "Сябры жывёл", № 2, 2017

 

Галоўны рэдактар: М.А. Пушкевіч. Рэдактары: Н.М. Зубава, А.Ц. Цітова

 

Газета выходзіць некалькі разоў у год

 

Змест нумара:

 

  • Законапраект "Аб абыходжанні з жывёламі" - мастацтва наступаць на старыя граблі

  • У Аўстрыі збіраюць ахвяраванні для Віцебскага прытулку бяздомных жывёл

  • Як валанцёры г. Орша пакармілі сабак у пункце адлову і папоўнілі бюджэт краіны

  • У Беларусі адбылася асветніцкая акцыя "Раскажы аб стэрылізацыі!"

  • Чаму важна стэрылізаваць сваіх гадаванцаў

  • Як мы вучылі школьнікаў гуманнаму стаўленню да жывёл

  • шм. iнш. 

 

Газета "Сябры жывёл", № 3, 2017

 

Галоўны рэдактар: М.А. Пушкевіч. Рэдактары: Н.М. Зубава, А.Ц. Цітова

 

Газета выходзіць некалькі разоў у год

 

Змест нумара:

 

  • Жорсткасць да жывёл жадаюць узаконіць

  • Самы лепшы Магілёўскі заасад

  • Большасць гадаванцаў адпраўляюць на пакутлівую смерць самі гаспадары!

  • За здзек над сабакам - штраф 460 бел. рублёў

  • "Для мастака - пэндзлi, а для вавёрак - іх жыццё!"

  • Эка-Квэст на летнім Пастарнаку

  • Кампанія за забарону пастак ў Беларусі

  • шм. iнш. 

 

Біяэтыка і экаэтыка для школьнай і пазашкольнай адукацыі

 

Аўтары: Л.М. Лагiноўская, Т.В. Сіліч, С.А. Стаўрапольцава

 

Вучэбна-метадычны дапаможнік для педагогаў, якія працуюць з падлеткамі і старшакласнікамі.

 

Дапаможнік уключае 2 часткі. У раздзеле 1 прадстаўлена тэорыя экалагічнай этыкі і біяэтыкі і методыка іх выкладання школьнікам. Раздзел 2 ўключае арыгінальныя планы-канспекты і распрацоўкі заняткаў з падлеткамі і старшакласнікамі. Раздзел 3 ўтрымлівае ўвесь неабходны наглядны і раздатачны матэрыял, неабходны для правядзення заняткаў.

Экалагічная этыка ад А да Я

 

Аўтары: У.Я. Барэйка, Т.В. Мiшаткiна, Л.С. Чумакоў, Л.М. Лагiноўская

 

Вучэбны дапаможнік для дзяцей розных узростаў, іх бацькоў і педагогаў, а таксама для шырокага кола чытачоў.

 

Дапаможнік складаецца з 3-х частак. Першая частка - слоўнік па экалагічнай этыцы, які змяшчае найбольш важныя і ўжывальныя тэрміны, паняцці, персаналіі. У другой частцы сабраны вершы, нарысы, апавяданні навучэнцаў школ, прадстаўленыя на конкурс дзіцячай экалагічнай творчасці. Трэцяя частка - экалагічныя казкі, прызначаныя самым маленькім чытачам. Кніга таксама ілюстравана малюнкамі дзяцей.

Асновы экалагічнай этыкі

 

Аўтары: Т.В. Мiшаткiна і інш.

 

Вучэбны дапаможнік для педагогаў і студэнтаў вышэйшай школы. Можа быць карысна таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца актуальнымі праблемамі адносін чалавека і прыроды.

 

У дапаможніку даецца агульная характарыстыка экалагічнай этыцы як навуцы і вучэбнай дысцыпліне. Прадстаўлены генезіс і асновы тэорыі экалагічнай этыкі, яе асноўныя напрамкі і прынцыпы, дыскусійныя праблемы, такія як правы прыроды, абарона жывёл, экалогія чалавека, а таксама сацыяльныя праблемы, звязаныя з сучаснай экалагічнай сітуацыяй у грамадстве. Раздзел "Практыкум" уключае тэксты для аналізу, метадычныя рэкамендацыі і практычныя заданні, распрацаваныя па сучаснай методыцы case-study.

Біяэтыка ў вышэйшай школе

 

Аўтар: Т.М. Паўлава

 

Рэкамендавана міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Расійскай Федэрацыі ў якасці навучальнага дапаможніка для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці "Ветэрынарыя".

Рэкамендавана вучэбна-метадычным аб'яднаннем універсітэтаў у якасці навучальнага дапаможніка для падрыхтоўкі студэнтаў натуральна-навуковых, гуманітарных, педагагічных, тэхнічных і іншых спецыяльнасцяў. Можа быць карысна таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца праблемамі ўзаемаадносін чалавека і жывёл, а таксама зоаабароны.

Прарыў у экалагічную этыку

 

Аўтар: У.Я. Барэйка

 

Кніга знаёміць чытача з гісторыяй развіцця экалагічнай этыкі, правамі і каштоўнасцямі прыроды, практычнымі аспектамі прымянення экалагічнай этыкі.

Вызваленне жывёл

 

Аўтар: П. Сингер

 

Кніга вядомага аўстралійскага экафiлосафа Пітэра Сiнгера, аднаго з лідэраў сусветнага руху за вызваленне жывёл, прысвечана праблеме правоў жывёл.

Экалагічная этыка

 

Аўтары: А.А. Сычоў, К.А. Каваль, А.Ю. Гусева

 

Навучальны дапаможнік разлічана на выкладчыкаў, аспірантаў, студэнтаў ВНУ, а таксама на шырокую грамадскасць.

 

У дапаможніку раскрываюцца характэрныя асаблівасці і сутнасць экалагічнай этыкі. Прадстаўлен змест асноўных катэгорый экалагічнай этыкі, прааналізавана гісторыя развіцця дадзенай прыкладной навукі. Прыведзены прынцыпы экалагічнай этыкі, зафіксаваныя ў міжнародных дакументах, а таксама механізмы канкрэтызацыі дадзеных прынцыпаў у практычнай дзейнасці не толькі дзяржаў і арганізацый, але і кожнага сучаснага чалавека.

Этыка і экалогія

 

Адказны рэдактар: Р.Г. Апрэсян

 

Зборнік навуковых артыкулаў ўяўляе вынікі даследаванняў, праведзеных у ходзе сеткавага інфармацыйнага праекта "Экалагічная этыка". Складаецца з 3-х частак: 1 - агульныя праблемы экалагiчнай этыкi; 2 - практычныя праблемы экалагiчнай этыкi; 3 - сітуацыйны аналіз у выкладанні экалагічнай этыкі. 

Часопіс "Свет Жывёл"

 

Галоўны рэдактар: Н.Я. Сляднева

 

Часопіс выходзіць 1 раз у квартал

 

Рэкамендавана: для ўстаноў адукацыі і культуры Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучэбна-метадычнага аб'яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па экалагічнай адукацыі.

 

Часопіс «Свет жывёл» ў займальнай і даступнай форме прапагандуе ідэі міласэрнасці і спачування да ўсяго жывога, далучае да сістэмы агульначалавечых каштоўнасцяў. Любоў і клопат, якімі дыхаюць старонкі часопіса - той парастак, з якога ў дзіцячых душах вырастае вялікае дрэва чалавечнасці.

 

 

Часопіс "Метамарфозы"

 

Галоўны рэдактар: Н.Я. Сляднева

 

Часопіс выходзіць 1 раз у квартал

 

Літаратурна-мастацкі часопіс, які аб'ядноўвае на сваіх старонках літаратараў і мастакоў з мэтай умацавання духоўных каштоўнасцей, самарэалізацыі аўтараў і іх далейшага творчага развіцця, далучэння чытачоў да каштоўнасцяў літаратуры і выяўленчага мастацтва.

Прымае да разгляду (незалежна ад краіны пражывання) творы розных літаратурных жанраў (малая форма) на рускай і беларускай мовах, як пачаткоўцаў, так і вядомых аўтараў (афармленне заяўкі згодна з правілаў).

Часопіс арганізуе і праведзiць розныя міжнародныя літаратурныя конкурсы.

 

bottom of page