Центр этичного отношения к природе
Ecoetika.by
Паважаныя сябры!
Цэнтр этычных адносін да прыроды (Мінск) сумесна з рэдакцыяй часопіса "Свет жывёл" (Гомель) запрашае вас прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе творчых прац «Жывёлы - не адзенне» 2015!
Шмат гадоў жывёлы выкарыстоўваюцца чалавекам як сродак атрымання скуры, футра для стварэння адзення. Але сёння мы ўсё больш задумваемся аб тым, ці можа адзенне, дзеля якой былі забітыя або скалечаныя жывыя істоты лічыцца прыгожым, ці можа наша сумленне дазволіць нам апранацца ў такую вопратку. Давайце разам звернем увагу грамадства да дадзенай праблемы праз творчасць.
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ
Конкурс творчых прац «Жывёлы - не адзенне» праводзіцца ў 4-х намінацыях:
1. Ад майго сэрца: індывідуальны малюнак
2. Ад майго сэрца: індывідуальная літаратурная творчасць (верш, проза)
3. Мы - аднадумцы (праца ў пары)
4. Сям'я кажа "не" жорсткасці (сямейная праца)
Для ўдзелу ў "намінацыі 1" аўтар падае заяўку і творчую працу (выкананы ад рукі індывідуальны малюнак у фармаце А4 альбо А3) па электроннай альбо звычайнай пошце. Заяўка ўключае ў сябе Прозвішча, імя ўдзельніка, узрост, хатні адрас (з індэксам), кантактны тэлефон (з кодам), адрас электроннай пошты.
Для ўдзелу ў "намінацыі 2" аўтар падае заяўку і творчую працу (індывідуальная літаратурная творчасць) па электроннай альбо звычайнай пошце. Заяўка ўключае ў сябе Прозвішча, імя ўдзельніка, узрост, хатні адрас (з індэксам), кантактны тэлефон (з кодам), адрас электроннай пошты.
Пад удзелам у "намінацыі 3" мяркуецца пошук аднадумца і стварэнне сумеснай працы, пры гэтым адзін з аўтараў прапануе малюнак, выкананы ад рукі (у фармаце А4 альбо А3), а другі аўтар - літаратурную творчасць (верш, проза). Пры гэтым літаратурны фрагмент павінен адлюстроўваць тэму малюнка. Для ўдзелу ў гэтай намінацыі аўтары падаюць па электроннай альбо звычайнай пошце заяўку і творчую працу (малюнак і літаратурную творчасць). У заяўцы трэба ўказаць Прозвішча, імя, узрост, хатні адрас (з індэксам), кантактны тэлефон (з кодам), адрас электроннай пошты кожнага ўдзельніка.
Пад удзелам у "намінацыі 4" мяркуецца сямейная праца (удзельнічаюць 2 і больш членаў сям'і). Ад кожнага члена сям'і, якi ўдзельнiчае ў гэтай намiнацыi, можа быць пададзены або малюнак, выкананы ад рукі (у фармаце А4 альбо А3) або літаратурная творчасць (верш, проза). Аўтары падаюць па электроннай альбо звычайнай пошце заяўку і сямейную творчую работу (малюнак/кі і літаратурны фрагмент/ты: верш, проза). У заяўцы ўказваецца Прозвішча, імя, узрост, сямейны статус кожнага ўдзельніка (мацi, бацька, сын, дачка і т.д.), хатні адрас (з індэксам), кантактны тэлефон (з кодам), адрас электроннай пошты.
Па звычайнай пошце творчыя працы разам з заяўкамі высылаюцца на адрас: 220053, г. Мінск, а/с 139.
Па электроннай пошце адсканаваныя малюнкі, а таксама літаратурныя фрагменты і заяўкі (у фармаце ODT, DOC, DOCX) высылаюцца на e-mail: center@ecoetika.by
Ліст трэба адаслаць не пазней 4 кастрычніка 2015 года па звычайнай пошце і не пазней 11 кастрычніка 2015 г. па электроннай пошце!
Працы ацэньваюцца супрацоўнікамі Цэнтра.
Пераможцы конкурсу (1, 2 і 3 месца) ў кожнай намінацыі атрымаюць дыпломы і прызы.
Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць дыпломы.
Урачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу адбудзецца 18 кастрычніка ў Мінску. Удзельнікi, у якiх не атрымаецца прыехаць на цырымонію ўзнагароджання, дыпломы атрымаюць па пошце.
Перавага ў выбары пераможцаў будзе аддавацца працам з арыгінальнай ідэяй, якая адлюстроўвае тэматыку конкурсу. Перамалёваныя фатаграфіі або карціны іншых аўтараў, запазычаная літаратурная творчасць прымацца на конкурс не будзе.
Па ўсім пытанням можна звяртацца па электроннай пошце на e-mail: hlinkina@ecoetika.by
Цэнтр пакідае за сабой права выкарыстання творчых работ удзельнікаў конкурсу ў асветніцкіх і адукацыйных мэтах. Творчыя працы ўдзельнікам і пераможцам не вяртаюцца і не высылаюцца.
Лепшыя работы, адабраныя арганізатарамі конкурсу, будуць апублікаваныя ў часопісе "Свет жывёл" i на сайце www.ecoetika.by