Центр этичного отношения к природе
Ecoetika.by
Акцыя "Флэшмоб навагодняй бяспекі"
Сябры! Ініцыятыўная група "За адказнае стаўленне да ж ывёл" ў 2-гi раз праводзіць АКЦЫЮ "ФЛЭШМОБ НАВАГОДНЯЙ БЯСПЕКI !" Арганізатары дадзенага мерапрыемства прапануюць усім кота- і сабакаўладальнiкам, а таксама ўсім аматарам жывёл размясціць адзiн з малюнкаў на сваем аватары на перыяд зімовых святаў, каб нагадаць усім гаспадарам пухнатых аб 2-х сур'ёзных небяспеках Новага Года, такіх, як феерверкі для сабак і гірлянда "дожджык "для катоў.
ФЕЕРВЕРКI выклікаюць панічны жах у многіх сабак, таму лепш адмовіцца ад выгулу чацвераногага сябра непасрэдна ў навагоднюю ноч. Спалохаўшыся, сабака можа вылезці з нашыйніка або вырваць ланцужок з рук, уцячы куды вочы глядзяць і згубіцца. Натоўп гуляючага i падвыпітага народу - таксама не лепшае месца для прагулак.
Абавязкова прымацуйце на аброжак сабакі жэтон з вашым адрасам і тэлефонам! А ланцужок падчас прагулкі лепш прычапіць да добра падагнанай шлейкi - з яе выбрацца больш складана. Ні ў якім разе не адпускайце жывёл з ланцужка падчас святаў.
малюнкi для запампоўкі тут >>>
ДОЖДЖЫК і МIШУРА асабліва прывабныя для КАТОЎ. Трапляючы ў рот кацейкi, ніткі чапляюцца за сосочкi на яго языку і прасоўваюцца ў горла, а потым праглынаюцца, зваротнага ходу няма. У выніку іншародны прадмет трапляе ў страўнікава-кішэчны тракт кошкі, дзе можа выклікаць непраходнасць кішэчніка.
Пры кішэчнай непраходнасці ў адсутнасць медыцынскай дапамогі кацейкi могуць ЗАГІНУЦЬ ЗА НЕКАЛЬКІ ГАДЗІН, таму пры любым падазрэнні на тое, што кацейка з'ела нешта невядомае неабходна НЕАДКЛАДНА звяртацца да лекара! Ні ў якім разе не спрабуйце выцягнуць дожджык самастойна з рота ці задняга праходу ката цi коткi!
малюнкi для запампоўкі тут >>>
БЕРАЖЫЦЕ ВАШЫХ ГАДАВАНЦАЎ! ШЧАСЛIВАГА I БЯСПЕЧНАГА НОВАГА ГОДУ!