Центр этичного отношения к природе
Ecoetika.by
Альберт Швейцар (1875-1965) - нямецка-французскі мысляр, урач, філосаф, стваральнік этыкі глыбокай павагі перад жыццём. Швейцар прапанаваў важны этычны пастулат: "Я ёсць жыццё, якое хоча жыць, я ёсць жыццё сярод жыцця, якое хоча жыць". На яго думку, жыццё свяшчэнна: "Этыка ёсць бязмежная адказнасць за ўсё, што жыве".
Бiяцэнтрызм - накірунак у экалагічнай этыцы, якi ставіць вышэй за ўсё інтарэсы жывой прыроды. Грунтуецца на ўсведамленні каштоўнасці кожнай жывой істоты і прызнаннi канцэпцыі правоў прыроды. Лічыць жыццё асноўным крытэрыем каштоўнасці. Сцвярджае, што чалавек з'яўляецца толькі часткай прыроды, а ўсе астатнія жывыя істоты - яго раўнапраўныя маральныя партнёры. Аддае перавагу iнтарэсам і каштоўнасцi асобных істот перад інтарэсамi відаў і экасістэм. Сцвярджае, што чалавек павінен мець маральны абавязак перад усімі жывымі істотамі на Зямлі i павiнен ахоўваць ўсё жывое, жывёл і расліны.
Ўнутраная каштоўнасць прыроды - гэта самакаштоўнасць прыроды безадносна ад яе карысці для чалавека. Таму ўнутраная каштоўнасць, па-першае, існуе незалежна ад прысутнасці ацэньваючага, яго свядомасці, цікавасці і ацэньвання; па-другое - гэта каштоўнасць прыроднага стварэння, мэтай якога з'яўляецца ўласнае існаванне, ўласнае жыццё.
Олдо Леапольд (1887-1948) - выдатны амерыканскі эколаг і філосаф, "бацька" экалагічнай этыкі, якую ён назваў "этыкай зямлі", заснавальнік экацэнтрызма, аўтар кнігі "Каляндар пяшчанага графства", у якой глыбокія думкі аб прыродзе, задачах беражлівых адносін чалавека да яе, выказаныя звыш пяці дзесяцігоддзяў таму, і сёння дзівяць сваёй актуальнасцю. У адпаведнасці з яго этыкай зямлі "не варта знішчаць або спрыяць выміранню відаў; неабдумана змешваць айчынныя і экзатычныя віды; неамежавана здабываць энергію з глебы і вызваляць яе ў побыце; забруджваць рэкі; аднак абавязкова неабходна клапаціцца пра жывёл".
Экацэнтрызм - накірунак у экалагічнай этыцы, якi лiчыць больш важным абарону экасістэм i ўваходзячых у іх відаў дзікіх жывёл і раслін, чым асобных жывых iстот. У адрозненне ад бiяцэнтрызма, экацэнтрызм лiча галоўным інтарэсы не асобнай жывой iстоты, а ўсей супольнасці - экасістэмы. Экацэнтрысты лічаць дзікую прыроду запаветнай, якая мае сваю ўнутраную каштоўнасць i якая валодае маральнымі правамі. Таму экацэнтрысты падтрымліваюць стварэнне ахоўных прыродных тэрыторый, дзе дзікай прыродзе павінна прадстаўляцца поўная свабода. Гэта значыць, што прыхільнікам экацэнтрызма з'яўляецца блізкай па духу пазіцыя поўнага неўмяшальнiцтва ў справы прыроды.