top of page

 

 

 

 

 

 

 

 

18 кастрычніка 2015 г. ў 15.00 Цэнтр этычных адносін да прыроды і рэдакцыя часопіса «Свет жывёл» запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у інфармацыйна-асветніцкім мерапрыемстве «Жывёлы - не адзежа», якое адбудзецца ў прасторы «ЦЭХ» па адрасе: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16.

Уваход вольны.

 

 

Чалавецтва прайшло доўгі шлях свайго навуковага і маральнага развіцця, таму сёння мы павінны паклапаціцца аб тых, хто стаў асоба ўразлівы ў сувязі з узнiкненнем чалавека. Выкарыстанне жывёл для вырабу адзення не з'яўляецца ў наш час неабходнасцю, тым не менш, яно мае месца быць. Паспрабуем разабрацца, чаму так адбываецца, і што мы можам зрабіць, каб браты нашы меншыя сапраўды не станавіліся адзеннем нi толькі для нас саміх, але і для iншых.

 

 

У ходзе мерапрыемства мы будзем спасцігаць сутнасць праблемы выкарыстання жывёл для атрымання адзення: ад яе гістарычных вытокаў да сучаснага заканадаўчага рэгулявання і этычных поглядаў, будзем знаёміцца з сучаснымі падыходамі да дызайну этычнай і сяброўскай да прыроды адзежы, будзем узнагароджваць пераможцаў творчага конкурсу «Жывёлы - не адзежа», будзем дыскутаваць з удзельнікамі праекта «Мой стыль жыцця як адлюстраванне майго этычнага выбару».

 

 

Дадатковая інфармацыя: удзельнікі мерапрыемства, якія прыйдуць з дзецьмі старэй чым за 3 гады, змогуць пакінуць іх у тэматычнага дзіцячага століка для самастойнай працы пад наглядам валанцёра.

 

На мерапрыемстве будзе прапанавана вегетарыянская ежа.

 

 

 

 

 

Інфармацыйна-асветніцкае мерапрыемства
"Жывёлы - не адзежа" 2015
bottom of page